Навіны Навіны Беларусі

Уладзімір Арлоў святкуе 60-годдзе

Уладзімір Арлоў святкуе 60-годдзе

2092 праглядаў Мінск Полацк
Славуты беларускі пісьменнік і гісторык нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку.

Уладзімір Арлоў скончыў гістфак БДУ і працаваў спачатку настаўнікам, а пасля журналістам і рэдактарам у Наваполацку і ў Мінску. Вядомы ён стаў найперш сваімі гістарычнымі раманамі: «Дзень, калі ўпала страла» і «Ордэн Белай мышы» і іншых, нагадвае Еўрарадыё.

Яшчэ адзін бок таленту Арлова выявіўся ў стварэнні гістарычных нарысаў, праз якія так лёгка зазірнуць у мінулае сваёй краіны. Кнігі «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі» і «Адкуль наш род», выдадзеныя ў 1990-я, шмат для каго сталі дадаткам (калі не альтэрнатывай) школьным падручнікам.

У 1980-я — 1990-я Уладзімір Арлоў шмат займаўся палітыкай. У БНФ увайшоў у 1988 годзе, двойчы абіраўся ў Сойм партыі. Але зараз ён беспартыйны. У 2008 годзе Уладзімір Арлоў стаў лаўрэатам прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава заснаванай лідарам Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам.

Пісьменнік жыве ў Мінску, яго часта можна сустрэць на вуліцы Карла Маркса.

Рух «За Свабоду» шчыра віншуе Уладзіміра Арлова з юбілеем, жадае здароўя і плёну ў творчай працы!

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны