Навіны Навіны Руху

Апазіцыя будзе ўважліва назіраць за мясцовымі выбарамі

Апазіцыя будзе ўважліва назіраць за мясцовымі выбарамі

1752 праглядаў Мінск
Намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч паведаміў БелаПАН, што ў межах кампаніі «За справядлівыя выбары» пяць апазіцыйных арганізацый маюць намер вылучыць 1,5 тысячы назіральнікаў.

Пагадненне аб сумесным назіранні падпісалі Рух «За Свабоду», кампанія «Гавары праўду!», Партыя БНФ, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Губарэвіч паведаміў, што ўпершыню кампанія «За справядлівыя выбары» была рэалізавана ў форме міжпартыйнага пагаднення на парламенцкіх выбарах 2008 года, пасля праводзілася на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года і парламенцкіх 2012-га. «У адрозненне ад папярэдніх кампаній на маючых адбыцца мясцовых выбарах асноўны акцэнт было вырашана зрабіць на працы назіральнікаў у тых акругах, дзе ёсць кандыдаты, якія прадстаўляюць структуры, якія падпісалі пагадненне», — сказаў ён.

«Яшчэ адзін адметны момант, — паведаміў Губарэвіч, — заключаецца ў тым, што было зроблена пераразмеркаванне паўнамоцтваў ад каардынатараў, якія стануць выконваць чыста тэхнічныя функцыі, да каардынацыйнай Рады. Гэтая рада стане каардынуючым суб’ектам, які зацвярджае план кампаніі, асноўныя акругі, дзе будзе праводзіцца назіранне, падпісвае заключэнне па выніках кампаніі».

Прадстаўнікі кампаніі маюць намер арганізаваць назіранне прыкладна на 750 выбарчых участках, дзе будуць балатавацца кандыдаты якія падпісалі пагадненне арганізацый. У межах кампаніі плануецца доўгатэрміновы маніторынг выбарчага працэсу па ўсёй краіне.

Губарэвіч таксама паведаміў, што пагадненне аб удзеле ў кампаніі «За справядлівыя выбары» адкрыта для падпісання ўсімі арганізацыямі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Беларусі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны