Навіны Навіны Беларусі

Катынь аб’яднала рускіх, палякаў і беларусаў

Катынь аб’яднала рускіх, палякаў і беларусаў

3937 Праглядаў Катынь Смаленск
23 жніўня, у агульнаеўрапескі Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму беларускія актывісты наведалі Катынь.

Паездка на месца расстрэлу і пахавання польскіх афіцэраў і рэпрэсаваных савецкіх грамадзян ладзіцца не першы год і ужо стала традыцыйнай. Яе арганізаваў рух салідарнасці «Разам» пры падтрымцы Руху «За Свабоду».

Сёлета Катынь наведалі прадстаўнікі Руху «За Свабоду», руху «Разам», Партыі БНФ, Беларускага саюза пенсіянераў «Наша пакаленне», БХД, Еўрапейскай Беларусі, грамадскія актывісты, блогеры. Сярод удзельнікаў былі заўважаны доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч, маці зніклага тэлеаператара Змтітра Завадскага Вольга Завадская, кіраўнік ГА «Курапаты» Вацлаў Нямковіч, намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў, прадпрымальнік Алесь Макаеў... Усяго ў паездцы прынялі ўдзел 41 чалавек.

Беларусы адведалі польскую і расійскую часткі мемарыяла, а таксама месца катастрофы ўрадавага польскага самалёта пад Смаленскам у 2010 годзе, калі загінула ўся ўрадавая дэлегацыя на чале з прэзідэнтам Лехам Качынскім. Наведнікі ўсклалі кветкі і запалілі знічы, супольна спявалі «Магутны Божа». З прамовамі выступілі Алесь Макаеў, Ігар Лялькоў, Вадзім Александровіч, Вацлаў Нямковіч, Леанід Лыч.

Як адзначыў Ігар Лялькоў, сярод расстраляных у Катынскім лесе чатырох з паловай тысяч польскіх афіцэраў прыблізна пятая частка ўраджэнцаў Беларусі:

«Сярод іх ёсць выдомыя асобы, такія як Францішак Умястоўскі, адзін з яскравых удзельнікаў беларускага адраджэння пачатку ХХ стагоддзя. Таму гэта не толькі польскі і расейскі, але і беларускі мемарыял, і адзначэнне дня памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў на гэтым месцы мае для нас вялікі сэнс», — сказаў Ігар Лялькоў.

У Катыні знайшлі свой спачын дзясяткі тысяч савецкіх грамадзян, якія трапілі ў жарнавы сталінізму. Зразумела, што сярод іх была значная частка беларусаў. Паводле Леаніда Лыча, Катынь павінна стаць месцам прымірэння рускіх, палякаў і іншых народаў, што пацярпелі ад крыважэрных рэжымаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны