Навіны Навіны Беларусі

Ініцыятары «Народнага рэферэндума» наведалі Шклоў

Ініцыятары «Народнага рэферэндума» наведалі Шклоў

3946 Праглядаў Шклоў
Ініцыятыўная група «Народнага рэферэндума» працягвае паездкі па Беларусі. Сустрэчы ў Шклове 21 жніўня ладзілі намеснікі старшыняў Партыі БНФ, Руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары Праўду» Рыгор Кастусёў, Алесь Лагвінец і Андрэй Дзмітрыеў.

Палітыкі правялі сустрэчы з мясцовымі жыхарамі і актывістамі на Шклоўскім рынку, наведалі раённую лякарню, з’ездзілі ў Александрыю, дзе паразмаўлялі з супрацоўнікамі ААТ «Александрыйскае». Напрыканцы адбылася сустрэча з рабочымі Шклоўскага заводу газетнай паперы.

Па словах Рыгора Кастусёва, рэакцыя шклоўчан на прыезд палітыкаў была такая, як і ў іншых гарадах. Размовы вяліся пра сітуацыю ў краіне, пра рэалізацыю ініцыятывы «Народны рэферэндум». У людзей ёсць разуменне гэтай сітуацыі, яны ўсведамляюць у якім накірунку трэба рухацца, але не ўяўляюць як зрабіць тыя змены. І калі напачатку рэакцыя людзей была стрыманая, пасля шчырай размовы пра набалелае людзі казалі: «прыязджайце часцей».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны