Навіны Навіны Руху

Адбыўся круглы стол адносна «Народнага рэферэндуму»

Адбыўся круглы стол адносна «Народнага рэферэндуму»

3122 праглядаў Мінск
У офісе Руху «За Свабоду» першыя вынікі, а таксама стратэгічныя і тактычныя пытанні кампаніі абмяркоўвалі прадстаўнікі арганізацый-ініцыятараў «Народнага рэферэндуму» і эксперты.

У мерапрыемстве ў якасці экспертаў удзельнічалі Сяргей Чалы, Міраслаў Кобаса, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Ягораў. Свае ідэі адносна развіцця кампаніі фармулявалі Аляксандр Мілінкевіч, Юрась Губарэвіч, Ірына Верштард, Аляксандр Фядута, Ігар Драко, Андрэй Дзмітрыеў, Аляксей Янукевіч, Аляксей Кавалец.

Юрась Губарэвіч распавёў пра вынікі паездак па рэгіёнах у межах правядзення кампаніі «Народны рэферэндум». Ініцыятары кампаніі наведалі 25 гарадоў і мястэчак. Выступоўца акрэсліў праблемы, якія людзі вылучалі як прыярытэтныя. У першую чаргу людзей хвалюе медыцына, адукацыя, эканамічныя праблемы, пенсійнае забеспячэнне, экалогія.

Андрэй Дзмітрыеў распавёў пра даследаванні ў фокус групах і вылучэнне «групы новай большасці», якая не хоча падтрымліваць Лукашэнку, але не адносіць сябе да апазіцыі. Ён распавёў пра сацыяльныя характарыстыкі і настроі гэтай групы.

Пасля адбылася працяглая дыскусія адносна таго, якія лепей закранаць тэмы і як фармуляваць пытанні рэферэндума, каб заангажаваць у кампанію як мага большую колькасць беларусаў, бо «падтрымка ідэі рэферэндуму большасцю — галоўная задача кампаніі». Размова прысутных выходзіла далёка за межы тэхнічнага боку арганізацыі кампаніі і закранала пытанні трансфармацыі сённяшняга рэжыму ў Беларусі, які, паводле ацэнак экспертаў, неўпрыкмет перастаў быць «дзяржавай для народа».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны