Навіны Навіны Беларусі

Пачалася падрыхтоўка да святкавання 25-годдзя заснавання БНФ

Пачалася падрыхтоўка да святкавання 25-годдзя заснавання БНФ

2457 Праглядаў Мінск
У сядзібе Партыі БНФ адбылося паседжанне працоўнай групы, на якім вызначаўся парадак стварэння аргкамітэта і абмяркоўваліся мерапрыемствы, прымеркаваныя да важнай гістарычнай даты.

Удзельнікі паседжання выказаліся наконт таго, што каштоўнасці, якія былі абвешчаныя ад пачатку стварэння Беларускага Народнага фронту ў 1988 годзе не страцілі актуальнасці і зараз. Вельмі важна вярнуць гэтыя каштоўнасці грамадству.

Прысутныя выказалі намер запрасіць у склад будучага аргкамітэту шырокае кола палітыкаў і грамадскіх дзеячаў, якія стаялі ля вытокаў легендарнага БНФ і спрычыніліся да дзейнасці Партыі БНФ і ГА «Адраджэнне» цягам апошніх 25 год.

Папярэдне ў планах мерапрыемстваў значацца выданне кнігі, правядзенне круглага стала, выпуск сувенірнай прадукцыі, музычнага дыску, арганізацыя выставы і іншых імпрэзаў.

Улётка БНФ «Адраджэнне» 1990 года з запрашэннем прыняць удзел у альтэрнатыўным мітынгу 7 лістапада. Патрабаванні, якія тады вылучаў БНФ, актуальныя з невялічкай папраўкай і сёння.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны