Навіны Навіны Руху

Ініцыятары «Народнага рэферэндуму» наведалі Мікашэвічы

Ініцыятары «Народнага рэферэндуму» наведалі Мікашэвічы

2153 праглядаў Лунінец
Сустрэчы з жыхарамі горада 15 жніўня правялі намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» Ігар Драко і актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Таўстыка, паведамляе «Медыя-Палессе».

Размовы з жыхарамі горада і мясцовымі прадпрымальнікамі прайшлі ля гарадскога рынка. Жанчыны-прадпрымальніцы паскардзіліся на высокія падаткі. Жыхары адзначылі, што будынак рынка ўжо каторы час знаходзіцца ў аварыйным стане.

Былы рабочы «Граніту» Леанід Дубаносаў расправёў, што ўжо каторы час спрабуе праз суд прызнаць сваё звальненне незаконным. Зараз ён чакае рашэння суда, які назначаны на верасень.

Як прапанаваў адзін з ініцыятараў «Народнага рэферэндуму» Алесь Лагвінец, «ёсць праблемы ў краіне, давайце іх абмяркоўваць разам!»

Кампанія «Народны рэферэндум» накіравана на тое, каб выявіць пытанні і праблемы, якія найбольш хвалююць насельніцтва ва ўсіх кутках Беларусі. Арганізатарамі такой кампаніі выступаюць прадстаўнікі Руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду» і Партыі БНФ.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны