Навіны Навіны Руху

Рух «За Свабоду» выказвае спачуванні з нагоды трагічнай смерці Івана Нікітчанкі

Рух «За Свабоду» выказвае спачуванні з нагоды трагічнай смерці Івана Нікітчанкі

2575 Праглядаў Мінск
Член-карэспандэнт Акадэміі навук, прафесар Іван Нікітчанка загінуў 20 лістапада ў выніку аўтакатастрофы пад Маладзечнам.

Гэта быў мужны, самаадданы чалавек, які апошнія гады свайго жыцця прысвяціў даследаванню маштабаў уздзеяння радыяцыі на жыхароў Беларусі. Калі афіцыйныя органы замоўчвалі праблему наступстваў аварыі на ЧАЭС, Іван Нікітчанка гучна пра яе казаў.

71-гадовы Іван Нікітчанка быў сябром БНФ. Доўгія гады ён узначальваў аргкамітэты правядзення «Чарнобыльскага шляху». У 1990-х уваходзіў у склад ценевага кабінета апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Быў заснавальнікам і старшынём «Цэнтра падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў».

Актывісты Руху «За Свабоду» выказваюць сваякам і сябрам навукоўца свае глыбокія спачуванні.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны