Навіны Навіны Беларусі

«Народны рэферэндум» у Салігорску

«Народны рэферэндум» у Салігорску

1854 праглядаў Салігорск
Ініцыятары «Народнага рэферэндуму» 8 жніўня наведалі Салігорск. Шэраг сустрэчаў там правялі намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец, прадстаўнік кампаніі «Гавары праўду» Ігар Драко і намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

Сустрэчы адбыліся на мясцовым рынку з прадпрымальнікамі, якія наракалі на высокую арэндную плату і жорсткія сертыфікатныя патрабаванні тэхрэгламенту Мытнага саюзу.

Адна з жыхарак Салігорску паскардзілася наконт праблемы ў сферы ЖКГ: балконы ў доме па вуліцы Камсамолу паздымалі яшчэ ўвесну, але рамонт на гэтым спыніўся.

Сустрэча ў паліклініцы выявіла, што лекарскі штат тут запоўнены на 30%, талончыкі ўзяць людзям — праблема.

Наступны пункт быў каля прахадной «Беларуськалія».

Алесь Лагвінец адзначае, што ўвесь час у Салігорску прадстаўнікоў Руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду» і Партыі БНФ суправаджалі пяцёра праваахоўнікаў.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны