Навіны Навіны Руху

«Мне не сорамна глядзець людзям у вочы»

«Мне не сорамна глядзець людзям у вочы»

2805 Праглядаў Жодзіна
Сваякі актывіста Руху «За Свабоду» Мікіты Ліхавіда атрымалі яд яго ліст з Жодзінскай турмы № 8. Актывіст знаходзіцца там ў сувязі з мінскімі падзеямі 19 снежня.

З ліста вынікае, што актывіст, нягледзячы на ўсе складанасці свайго становішча, не зломлены. «Я вярнуся дадому, абавязкова вярнуся. Я ж твой сын, я заўсёды выбіраўся са складаных сітуацый. А выйду я яшчэ больш моцным», — піша ён сваёй маці.

Мікіта ўпэўнены, што «калі чалавек правы, і сэрца яго чыстае перад Богам, нікому, нічым і ніколі яго не зламіць».

«Мне не сорамна глядзець людзям у вочы, і гэта — галоўнае. І вам не сорамна: не трэба ні перад кім прагінацца, я правы, справядлівасць на нашым баку, а значыць — мы мацнее», — перакананы Мікіта.

Паводле актывіста, ён выйшаў на Плошчу «дзеля іншых людзей, нават не знаёмых <...>, каб старыкам не трэба было існаваць на жабрацкую пенсію, моладзі — з’язджаць за мяжу, а бацькам — працаваць на знос, каб накарміць і апранаць сваіх дзяцей».

Напрыканцы літа актывіст шчыра дзякуе усім, хто яго падтрымлівае і верыць у сваё хуткае вызваленне.

Нагадаем, Мікіта Ліхавід быў затрыманы 19 снежня на плошчы Незалежнасці, пакараны адміністрацыйным арыштам у 15 сутак, а потым пераведзены у шэраг падазраваных па крымінальнай справе, узбуджанай паводле артыкула 293 ч.1 і 2 КК РБ. З 31 снежня актывіста абвінавачваюць у арганізацыі «масавых беспарадкаў» і ўдзеле ў іх. Зараз Мікіта Ліхавід знаходзіцца ў Жодзінскай турме № 8.

Кіраўніцтва Руху «За Свабоду», лічыць, што удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня недапушчальна прыцягваць да крымінальнай адказнасці. Рада Руху намерана дабівацца спынення крымінальнага пераследу кандыдатаў у прэзідэнты і іх прыхільнікаў, які мае выразны палітычны характар.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны