Навіны Навіны Руху

Крокі «Народнага рэферэндуму»

Крокі «Народнага рэферэндуму»

3304 праглядаў Бабруйск
У першую працоўную паездку пасля вызвалення ад пакарання накіраваўся лідар кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў.

Разам са сваймі паплечнікамі з ініцыятывы «Народны рэферэндум» паэт і палітык наведаў Бабруйск, які стаў 15-м з 30-ці гарадоў, запланаваных да наведвання:

«Я рады, што сюды прыехаў, бо з гэтым горадам у мяне звязанае што-кольвечы апроч палітычнага, яшчэ і асабістае».

Праўда, падчас самога спаткання, абышлося без лірыкі, галоўнымі сталіся пытанні сацыяльнага характару.

Юрась Губарэвіч, Рух «За Свабоду»:

«Мы наведалі 3-ю дзіцячую лякарню і паліклініку, мелі сустрэчы з наведнікамі, матулямі, якія прывялі сваіх дзетак, а таксама размаўлялі з адміністрацыяй лякарні».

Паводле мясцовых жыхароў, менавіта з гэтаю ўстановаю звязаная большасць праблемаў гараджанаў. Улады Бабруйску абяцаюць распачаць рэканструкцыю. Аднак, як аказалася, яны засяродзіліся на зусім іншым.

Уладзімір Шчарбатых, актывіст:

«Шмат хто з грамадзянаў узбудзіла тое, што гэта аказалася не рэканструкцыя шпіталю а будаўніцтва чарговага гандлёвага цэнтру, які зачыняе гэты шпіталь, які сваім станам нагадвае аб’ект павышанай бяспекі, бо там казыркі да такой ступені прагніўшыя, нават калі праходзяць дзеці ці матулі, то яны могуць сапраўды атрымаць траўму».

Юрась Губарэвіч:

«Знайсці тыя пытанні, якія ёсць вельмі важныя і вострыя для беларускага грамадства, якія патрабуюць неадкладнага развязання, аднак вырашэннем якіх улады Беларусі не ўстане займацца і не жадае рабіць гэтага надалей».

Актывісты кампаніі «Народны Рэферэндум» назбіралі прыблізна дзве сотні подпісаў у падтрыманне перабудовы будынку і перадалі іх гарвыканкаму. Аднак галоўнаю мэтаю як усёй кампаніі, гэтак і кожнага спаткання з людзьмі застаецца...

Пытанні ўзнікаюць заўсёды, але ці ёсць у Бабруйску тыя, хто жадае пераменаў?

Прадпрымальнік:

«Нам проста не даюць жыць, хочуць нас знішчыць як клас».

Так абураюцца мясцовыя прадпрымальнікі, з якіх патрабуюць дадатковыя даплаты, адсутныя ў іншых гарадах Беларусі, адзначае «Белсат».

Уладзімір Някляеў:

«Я пераканаўся: не тое, што з радасці, радасці пакуль асаблівай няма, але з задавальненнем у тым, што пратэстнага духу на тое, каб змяніць сітуацыю ў Беларусі, дастаткова!».

Палітыкі рыхтуюцца ўжо да наступнай паездкі ў Слонім, а следам — да візітаў у шэраг мястэчак Гарадзенскай вобласці. Пасля чаго будуць сфармаваныя пытанні «Народнага рэферэндуму», якія ўжо пазней вынесуць на грамадскае абмеркаванне.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны