Навіны Навіны Руху

«Праблемы трэба вырашаць комплексна»

«Праблемы трэба вырашаць комплексна»

3134 праглядаў Бабруйск
Больш за 30 прадпрымальнікаў з Бабруйскага рынка ўзялі ўдзел у размове з лідарамі Руху «За Свабоду», кампаніі «Гавары праўду» і Партыі БНФ, што ініцыявалі «Народны рэферэндум».

Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч разам з Андрэем Дзмітрыевым з «Гавары праўду» і Аляксеем Янукевічам, старшынём Партыі БНФ, распавялі прадпрымальнікам пра сутнасць ініцыятывы з народным галасаваннем па самых актуальных пытаннях далейшага развіцця Беларусі.

«Людзі не баяліся падыходзіць і выказваць сваю думку, дыскутаваць. Прадпрымальнікі вельмі абураны ўвядзеннем тэхрэгламента Мытнага саюза, які абцяжарвае сертыфікацыю тавараў лёгкай прамысловасці. Пры гэтым яны кажуць, што толькі беларускіх прадпрымальнікаў тычыцца такі цяжар. Людзі не ведаюць, што рабіць, бо ўсё ідзе да спынення іхняга бізнэсу. Пагаршэнне ўмоваў працы прадпрымальнікі звязваюць са спрыяннем развіццю буйных гандлёвых цэнтраў. Так, прадпрымальнікі могуць гандляваць і ў іх, але арэндныя стаўкі там завысокія», — кажа Юрась Губарэвіч.

Прадпрымальнікі скардзяцца, што не маюць магчымасці ўзяць бальнічны. Ім даводзіцца аплочваць арэнду гандлёвай плошчы, нават калі яны не выходзяць на працу. Пенсія ў іх у перспектыве сацыяльная...

«Ідэя „Народнага рэферэндуму“ знайшла пазітыўны водгук. Прадпрымальнікі лічаць, што праблемы трэба вырашаць комплексна, бо ў выніку яны такія самыя, як і ў астатніх беларусаў», — робіць выснову першы намеснік старшыні Руху.

Болей фота — тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны