Навіны Навіны Руху

Праблемы медыцыны і «Народны рэферэндум»

Праблемы медыцыны і «Народны рэферэндум»

3641 прагляд Бабруйск Асіповічы
30 ліпеня ініцыятары «Народнага рэферэндума» наведаюць Бабруйск і Асіповічы.

Пра найбольш хвалюючыя пытанні з жыхарамі і дэмакратычным актывам гэтых гарадоў Магілёўскай вобласці будуць размаўляць першы намеснік старшыні Руху ”За Свабоду” Юрась Губарэвіч, адзін з кіраўнікоў кампаніі “Гавары праўду” Андрэй Дзмітрыеў і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Напярэдадні, 29 ліпеня, шэраг сустрэчаў у Бабруйску мелі Юрась Губарэвіч і лідар “Гавары праўду”, кандыдат у прэзідэнты-2010 Уладзімір Някляеў. Гэта была яго першая публічная паездка пасля адбыцця ўмоўнага пакарання за Плошчу-2010, падчас якога ён быў невыязным з Мінска.

Сярод іншага Губарэвіч і Някляеў наведалі ўчора дзіцячыя паліклініку і шпіталь, абмеркавалі з жыхарамі Бабруйска праблемы медыцыны, а таксама пабывалі ў шматдзетных сем’ях.

Болей здымкаў - тут.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны