Навіны Навіны Беларусі

Някляева вызвалілі ад адбыцця пакарання

Някляева вызвалілі ад адбыцця пакарання

1480 Праглядаў Мінск
Сёння суд Ленінскага раёна Мінска а 10-й гадзіне павінен быў пачаць вырашаць: вызваліць былога кандыдата ў прэзідэнты, лідара грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», вядомага паэта Уладзіміра Някляева, адправіць яго ў калонію за «неналежныя паводзіны» або пакінуць у цяперашнім статусе нагляду яшчэ на нейкі тэрмін.

Уладзімір Някляеў выйшаў а 10:05 з кабінета суддзі і сказаў, што суд ужо адбыўся, яму выдалі пастанову, у якой гаворыцца, што Някляеў адбыў свой тэрмін без спагнанняў, таму ён вызваляецца ад далейшага адбыцця пакарання.

Нагадаем, што 20 мая 2011 года Уладзімір Някляеў быў асуджаны судом Фрунзенскага раёна Мінска па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў сталіцы 19 снежня 2010 года. Палітыка прызналі вінаватым на падставе часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і прысудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады, нагадвае «Наша ніва»

Факт судзімасці экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева можа паўплываць на яго ўдзел у выбарчых кампаніях, заявіла журналістам у чацвер у Мінску адвакат Тамара Сідарэнка.

«Судзімасць можа паўплываць на яго ўдзел у выбарах. Факт прыцягнення да крымінальнай адказнасці можа паўплываць на рашэнне Цэнтрвыбаркама пры яго рэгістрацыі», — удакладніла адвакат, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Пры гэтым яна падкрэсліла, што фармальна судзімасць з Някляева знятая, але «гэта можа быць падставай для таго, каб адмовіць у рэгістрацыі». «Гэта можа быць спрэчным пытаннем. І тут будзем глядзець, якое рашэнне ў гэтай сітуацыі прыме Вярхоўны суд», — сказала адвакат.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны