Навіны Навіны Руху

Пытанні «Народнага рэферэндуму» сфармулююць увосень

Пытанні «Народнага рэферэндуму» сфармулююць увосень

1698 Праглядаў Мінск
Пытанні, якія можна вынесці на абмеркаванне «Народнага рэферэндуму», будуць апублікаваныя ў сярэдзіне верасня, паведаміў БелаПАН намеснік старшыні кампаніі «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў.

Нагадаем, ініцыятарамі "Народнага рэферэндуму" выступілі кампанія "Гавары праўду!", Рух "За Свабоду" і Партыя БНФ.

"За два месяцы мы аб'ехалі 13 гарадоў, у якіх сустрэліся і пагутарылі прыкладна з тысяччу чалавек. У планах — да канца лета аб'ехаць яшчэ сем гарадоў", — паведаміў Дзмітрыеў. Паводле яго слоў, ужо бачныя тэмы, якія "людзей па-сапраўднаму хвалююць".

Сярод такіх пытанняў Дзмітрыеў вылучыў тры. Па-першае, гэта пытанне якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання. Па-другое, магчымасць нармальна працаваць і зарабляць грошы. "Людзі кажуць, што эканамічныя свабоды і ініцыятывы заціснуты, што дзяржава думае не пра тое, каб дапамагчы ім зарабіць, а пра механізм выціскання грошай", — сказаў палітык.

Па-трэцяе, гэта пытанне непадкантрольнасці ўладаў. "На думку людзей, чыноўнікі ўспрымаюць сваю працу як прыступку да лепшай, яны імкнуцца паказаць сябе добрымі больш высокаму кіраўніцтву ў Мінску, а не клапоцяцца пра развіццё рэгіёнаў і іх інфраструктуры. Людзі дастаткова выразна называюць такіх прадстаўнікоў улады дачаснікамі", — зазначыў Дзмітрыеў.

З палітычных пытанняў, якія, на думку людзей, могуць быць вынесены на "Народны рэферэндум", Дзмітрыеў назваў абмежаванне тэрмінаў прэзідэнцтва і вяртанне да рэальных паўнамоцтваў парламента і незалежнасці выбарчай сістэмы. Праўда, зазначыў ён, гэтыя пытанні больш хвалююць актывістаў дэмакратычных арганізацый.

Паводле слоў намесніка старшыні руху "За Свабоду" Юрыя Губарэвіча, апошнім часам людзі сталі больш адкрыта ісці на кантакт з апазіцыяй. "Калі раней да прадстаўнікоў апазіцыі простыя людзі ставіліся з асцярогай, то зараз бачаць у іх тых, хто гатоў узнімаць пытанні, што іх хвалююць. Так што, лічу, перспектывы ў "Народнага рэферэндуму" неблагія", — сказаў ён.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны