Навіны Навіны Беларусі

Прэзентаваная «Белая кніга» пра сучасны стан беларускай вышэйшай адукацыі

Прэзентаваная «Белая кніга» пра сучасны стан беларускай вышэйшай адукацыі

1792 праглядаў Мінск
Асноўныя прапановы кнігі — трэба больш акадэмічнай, кадравай і арганізацыйнай свабоды ва ўніверсітэтах.

Як паведамляе Еўрарадыё, аўтары кнігі аналізуюць сучасны стан беларускай вышэйшай адукацыі і прапануюць змены, якія наблізяць адукацыю да еўрапейскай. Пра гэта падчас прэзентацыі распавёў адзін з аўтараў, сябра Грамадскага Балонскага камітэту Беларусі Уладзімір Дунаеў:

Дунаеў: «Ёсць нямала сведчанняў, што якасць адукацыі ў Беларусі кепская. Пра гэта сведчыць і даклад Сусветнага банку. Трэба шукаць мадэлі перабудовы для вышэйшай адукацыі. У гэтым плане тое, што зроблена ў еўрапейскай прасторы адукацыі, для нас каштоўна».

Акрамя таго, аўтары зборніка прапануюць змены ў Кодэкс аб адукацыі.

Кніга даступная на сайце bolognaby.org. Яна і іншыя напрацоўкі экспертаў будуць накіраваныя ў Міністэрства адукацыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны