Навіны Навіны Беларусі

На Мастоўшчыне адзначылі 110 угодкі ад нараджэння Міхася Явара

На Мастоўшчыне адзначылі 110 угодкі ад нараджэння Міхася Явара

3398 Праглядаў Масты
У гонар гадавіны нараджэння паэта адбыліся літаратурныя чытанні, ускладанне кветак на магіле паэта і святочны бардаўскі канцэрт на беразе Нёмана ў вёсцы Мінявічы, дзе жыў і пісаў Міхась Явар.

13 ліпеня ўшанаваць паэта-патрыёта прыехалі госці з Мінску, Горадні, Зэльвы, Мастоў і Слоніму. Мерапрыемствы прымеркаваныя да 110 угодкаў нараджэння заходнебеларускага паэта было арганізавана актывістамі грамадскай ініцыятывы «За Еўрапейскую Мастоўшчыну» і прадстаўнікамі Руху «За Свабоду» у рамках кампаніі «Грамадзянская Гарадзеншчына». Урачыстасці прайшлі ў вёсках Лунна, Мінявічы і Падабраны Мастоўскага раёна, паведамляе прэс —служба ГІ «За Еўрапейскую Мастоўшчыну».

У вёсцы Мінявічы на магіле 40 удзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага ў гонар 150 гадавіны тых падзей былі ўскладзены кветкі і запалены знічы.

«Вялікае значэнне творчасці Міхася Явара ўжо ў тым, што ягоныя творы ў змрочныя для Беларусі трыццатыя гады вучылі любіць Бацькаўшчыну», — адзначыў Алесь Белакоз.

Адзін з арганізатараў мерапрыемства Алег Пронскі падкрэсліў, што «важна памятаць нашых герояў, і тых хто змагаўся за беларускую справу ў далёкім 1863 годзе, і тых хто пісаў патрыятычныя вершы, як Міхась Явар, у змрочныя для Заходняй Беларусі 30 гады мінулага стагоддзя.Таму мы штогод ушаноўваем памяць беларускіх патрыётаў, тут на зямлі, дзе яны змагаліся за будучую беларускую дзяржаву, тут, дзе яны пісалі свае вершы, якімі натхнялі сваіх суайчыннікаў любіць і шанаваць Бацькаўшчыну».

Ушанавання памяці Міхася Явара сталі ўжо традыцыйным на Мастоўшчыне. Гадавіну пачалі адзначаць ў 2008 годзе грамадскасцю Мастоўшчыны з ініцыятывы заслужанага дзеяча культуры Беларусі, заснавальніка Гудзевіцкага дзяржаўнага літаратурна-этнаграфічнага музея Алеся Белакоза.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны