Навіны Навіны Руху

Брэсцкага актывіста затрымалі за распаўсюд інфармацыі

Брэсцкага актывіста затрымалі за распаўсюд інфармацыі

2821 прагляд Брэст
Актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк раздаваў каля аблвыканкама спецыяльны выпуск бюлетэня Камітэта «Салідарнасць».

Пасля узяцця тлумачэнняў праваабаронцу Рамана Кісляка выпусцілі з Ленінскага РАУС Берасця. Раман распаўсюджваў тут спэцыяльны выпуск бюлетэня «Ня бойся!» Камітэта абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць». У выданні ўтрымліваецца патрабаванне пра вызваленне арыштаваных пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

«Спэцвыпуск бюлетэня міліцыянты часова забралі. Пратаколу затрыманьня не складалі, гэтаксама як і над затрыманымі раніцай Іванам Стасюком, Юркам Бакурам і Вікторыяй Грышанавай,» — кажа Раман Кісляк.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны