Навіны Беларусь і Свет

Навагрудская каманда другі раз выйграла конкурс «Што я ведаю пра Еўропу?»

Навагрудская каманда другі раз выйграла конкурс «Што я ведаю пра Еўропу?»

2088 Праглядаў Навагрудак
У Вільні адбыўся фінал Х Нацыянальнага конкурса школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».

У ім узялі ўдзел каманды-пераможцы паўфінальных гульняў, якія прайшлі ў маі ў Магілеве, Гродна і Мінску, — «Еўра-М» (Магілеў), «Беларускае кола» (Навагрудак), «Разам» (Маладзечна) і «DVDend» (Жодзіна). Ацэньвала веды ўдзельнікаў строгае, але справядлівае журы ў складзе грамадскага дзеяча і журналіста Вадзіма Александровіча, старшыні Міжнароднага кансорцыюма «ЕўраБеларусь» Улада Вялічкі, намесніка старшыні ПАГА «Рух за Свабоду» Алеся Лагвінца ды каардынатара студэнцкіх даследванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Ірыны Луневіч. Атмасферу інтэлектуальнага свята стварала майстэрская праца вядучага — вядомага акцёра і тэлевядучага Юрася Жыгамонта.

На пачатку гульні ўдзельнікаў прывіталі пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвалдас Ігнатавічус ды нязменны арганізатар конкурсу, кіраўнік яго аргкамітэта Ігар Лялькоў.

Па выніках пяці этапаў, падчас якіх удзельнікі мусілі прадэманстраваць свае веды па гістарычнай геаграфіі Еўропы, біяграфіях славутых дзеячоў еўрапейскай (у тым ліку і беларускай) культуры, навукі, палітыкі, выбітных асобаў Вызвольнага паўстання 1863-64 гг., і нават музыкі розных еўрапейскіх народаў, перамогу атрымала каманда «Беларускае кола» з Навагрудка. Варта адзначыць, што гэта ўжо другая перамога гэтай каманды ў конкурсе (першая была ў 2010 годзе), а таксама тое, што перамога каманды з Навагрудка ў год юбілею каранацыі Міндаўга выглядае вельмі сімвалічна.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны