Навіны Навіны Руху

У Гомелі сканфіскавалі улёткі «Знаю» и носьбіты інфармацыі

У Гомелі сканфіскавалі улёткі «Знаю» и носьбіты інфармацыі

3537 Праглядаў Гомель
У рэгіянальным офісе Руху «За Свабоду» супрацоўнікі КДБ правялі ператрус.

У Гомелі ў офісе рэгіянальнай арганізацыі Руху «За Свабоду», дзе адначасова знаходзіцца й рэдакцыя інтэрнэт-газэты «Сильные новости», супрацоўнікі мясцовай управы КДБ правялі ператрус і канфіскавалі два сыстэмныя блёкі кампутараў, флэшкі, DVD-дыскі ды іншыя носьбіты інфармацыі.

Як паведаміў рэгіянальны кіраўнік Руху «За Свабоду» Пётар Кузьняцоў, старшы оперупаўнаважаны Андрэй Мельнікаў паказаў пастанову на ператрус, які робіцца ў межах дасьледаваньня крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

«Асабліва зьдзівіла сьцьвярджэньне наконт дакладных зьвесткак пра тое, што ў нашым офісе нібыта ёсьць матэрыялы з заклікамі ісьці на плошчу і ўчыняць там гвалтоўныя дзеяньні, — кажа спадар Кузьняцоў. — Насамрэч спэцслужбы імкнуцца спаралізаваць працу грамадзкіх арганізацый і інфармацыйных рэсурсаў, каб людзі ня мелі аб’ектыўнай інфармацыі».

Да ператрусу аўтамашыну Пятра Кузняцова затрымалі па дарозе ў Рэчыцу супрацоўнікі ДАІ. Яны сканфіскавалі звыш 5 тысяч улётак «Знаю!» пра сьнежанскія падзеі ў Менску. Пратакол затрыманьня ў райаддзеле міліцыі перапісвалі некалькі разоў. На 18 студзеня прызначана судовае разбіральніцтва ў Рэчыцкім раённым судзе па факту распаўсюджаньня друкаванай прадукцыі без выходных зьвестак.

14 студзеня ў Рэчыцы мясцовыя супрацоўнікі УКДБ правялі ператрус у прыватным доме Алега Шабетніка, прадпрымальніка й каардынатара ў рэгіёне перадвыбарчай кампаніі Ўладзімера Някляева. Яны канфіскавалі зборнік паэзіі Някляева «Кон», брашуру Анатоля Лябедзькі «А.Л. супраць А.Л.» і дапаможнік прадпрымальніку на выпадак праверак.

Спадара Шабетніка рэчыцкія чэкісты праз тры дні пасьля выкліку ў Гомельскую абласную ўправу КДБ спачатку запрасілі да сябе нібыта на размову, але паказалі актывісту пастанову і павезьлі яго дадому рабіць ператрус.

Крыніца: www.svaboda.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны