Навіны Беларусь і Свет

Цягнікі Мінск-Варшава паедуць хутчэй?

Цягнікі Мінск-Варшава паедуць хутчэй?

1810 Праглядаў Мінск
Еўрапейскі інвестыцыйны банк выдзяляе чарговы крэдыт памерам 40 мільёнаў еўра для мадэрнізацыі чыгункі на ўсходзе Польшчы. Будзе мадэрнізаваная чыгунка ад Варшавы да беларускай мяжы.

Як паведамляе Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, банк ужо прадаставіў польскай чыгунцы фінансаванне ў аб’ёме 1.42 мільёны еўра для мадэрнізацыі чыгункі на ўсёй тэрыторыі краіны. Да канца 2015 года будуць мадэрнізаваныя рэйкі і палепшаная сістэма сігналізацыі, а таксама будуць пабудаваныя новыя платформы на трох станцыях на шляху з Варшавы да беларускай мяжы.

Мадэрнізацыя дазволіць эксплуатаваць пасажырскія цягнікі з максімальнай хуткасцю 160 км/г.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны