Навіны Навіны Беларусі

У Страсбургу разглядаюць пытанне аб смяротнай кары ў Беларусі

У Страсбургу разглядаюць пытанне аб смяротнай кары ў Беларусі

2239 Праглядаў Страсбург
27 чэрвеня ў Страсбургу на пасяджэнні камітэта Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па палітычных пытаннях і дэмакратыі будзе разгледжана пытанне аб смяротнай кары ў Беларусі.

У пасяджэнні возьмуць удзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Самасейка і Аляксандр Зазуля. Першы ўзначальвае ў ніжняй палаце беларускага парламента камісію па міжнародных справах, будучы таксам кіраўніком парламенцкай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары. Другі — старшыня камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, перадае БелаПАН.

Плануецца, што Самасейка прадставіць на пасяджэнні камітэта ПАСЕ пазіцыю Беларусі адносна прымянення смяротнай кары.

Нагадаем, 13 чэрвеня прэс-служба ПАСЕ распаўсюдзіла сумесную заяву дакладчыкаў па адмене смяротнай кары Марыны Шустэр і па сітуацыі ў Беларусі Андрэса Херкеля, у якой яны асудзілі вынясенне новага смяротнага прыгавору ў краіне. «Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, якая ўсё яшчэ прымяняе смяротную кару. Мы можам толькі заклікаць не ажыццяўляць такі крок (прывядзенне ў выкананне прыгавору. — БелаПАН.), які яшчэ больш аддаліць Беларусь ад сям`і еўрапейскіх нацый, якія адмовіліся ад гэтага жорсткага і бесчалавечнага пакарання», — гаворыцца ў дакуменце.

Нагадаем, 12 чэрвеня стала вядома, што Гродзенскі абласны суд прыгаварыў жыхара Вілейкі (Мінская вобласць) да смяротнай кары за двайное забойства ў Гродне. Злачынства было ўчынена 5 жніўня 2012 года.

Усяго з пачатку года ў Беларусі ўжо вынесеныя тры смяротныя прысуды.

Нагадаем, актывіст Руху «За Свабоду» Раман Кісляк неаднаразова звяртаў увагу міжнароднай супольнасці на парушэнні правоў грамадзян, якія ўзнікаюць пры прымяненні смяротнай кары ў Беларусі, не кажучы ўжо пра бесчалавечнасць самой практыкі забойства ад імя дзяржавы.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны