Навіны Навіны Руху

Літва зацікаўлена, каб Беларусь была ў еўрапейскай сям’і

Літва зацікаўлена, каб Беларусь была ў еўрапейскай сям’і

1541 прагляд Вільнюс
У Вільні прайшлі кансультацыі прадстаўнікоў беларускай апазіцыі з дэпутатамі літоўскага парламента.

Як паведаміў удзельнік сустрэчы лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевч, прайшлі кансультацыі з прадстаўнікамі ўсіх фракцый у літоўскім парламенце. Прадстаўнікі сойма казалі, што старшынства Літвы ў Еўразвязе на бліжэйшыя паўгады — для іх вялікі выклік. Літоўскім палітыкам вельмі важна ўмацаваць пазіцыі еўрапейскага Усходняга партнёрства.

«Казалі пра тое, што, на вялікі жаль, пакуль што ў нашым рэгіёне не стала больш Еўропы, што працэсы дэмакратызацыі замарудзіліся і нават пайшлі ў адваротны бок. Літва зацікаўлена ў тым, каб Беларусь была еўрапейскай, і без Беларусі яны не бачаць будучыні Еўрасаюза. Гэтыя словы ў свой час казалі і лідары Польшчы, лідары Чэхіі. Думаю, узгадненне пазіцый адносна дэмакратызацыі ў Беларусі, умацавання яе незалежнасці вельмі важнае», — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Паводле лідара Руху «За Свабоду», для Літвы падчас рэалізацыі праграмы Ўсходняга партнёрства «Беларусь будзе на 1-м месцы».

Нагадаем, сёння ў літоўскім сейме праходзілі кансультацыі палітычных партый Беларусі і Літвы. Удзельнікі сустрэчы абмяркоўвалі сітуацыю ў Беларусі, маючы адбыцца саміт Усходняга партнёрства, сітуацыю ў беларускай дэмакратычнай апазіцыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны