Навіны Навіны Руху

У літоўскім сойме пройдуць кансультацыі дэмакратычных партый Беларусі і Літвы

У літоўскім сойме пройдуць кансультацыі дэмакратычных партый Беларусі і Літвы

2165 Праглядаў Вільнюс
Ад Беларусі ў сустрэчы 26 чэрвеня прымуць удзел лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, кіраўнік партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, старшыня БСДП(Г) Ірына Вештард, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «БХД» Віталь Рымашэўскі, паведамляюць Naviny.by.

Літоўскі бок, будуць прадстаўляць старшыня камітэта сойма па еўрапейскіх справах Гедэмінас Кіркілас, кіраўнік камітэта па замежных справах Бенедыктас Ёдка, намеснік старшыні камітэта па замежных справах, былы міністр замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс, а таксама лідар апазіцыі ў літоўскім сейме Андрус Кубілюс, які раней займаў пасаду прэм'ер-міністра краіны.

Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі, маючы адбыцца саміт Усходняга партнёрства, сітуацыю ў беларускай дэмакратычнай апазіцыі.

На 27 чэрвеня запланавана сустрэча прадстаўнікоў Беларусі з міністрам замежных спраў Літвы Лінасам Лінкявічусам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны