Навіны Навіны Руху

Працягваюцца сустрэчы з «сейбітамі Беларушчыны»

Працягваюцца сустрэчы з «сейбітамі Беларушчыны»

1936 Праглядаў Мінск
У офісе Руху «За Свабоду» па адрасе пр. Незалежнасці 80-73 адбудзецца творчая вечарына з удзелам пісьменнікаў Васіля Якавенкі і Леаніда Маракова. Імпрэза запланавана на 28 чэрвеня. Пачатак а 18 гадзіне.

Вядомы пісьменнік, публіцыст-эколаг і грамадскі дзеяч, прэзідэнт Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюзу «Чарнобыль» Васіль Цімафеевіч Якавенка прадставіць свае кнігі апошніх гадоў выдання.

Гісторык і даследчык тэмы рэпрэсіяў у СССР Леанід Маракоў распавядзе пра працу над новай кнігай «Галоўная вуліца Мінску» і яе працяг.

Нагадаем, па адрасе пр. Незалежнасці 80-73 роўна тры месяцы адкрыта для наведнікаў фотавыстава «Сейбіты Беларушчыны», якую арганізаваў Рух «За Свабоду» і камітэт «Салідарнасць». Экспазіцыю складаюць фотапартрэты выбітных дзеячаў беларускай навукі, культуры і мастацтва, зробленыя ў 2006 — 2012 гадах. Тут можна знайсці выявы Алеся Камоцкага, Адама Мальдзіса, Сяргея Дубаўца, Васіля Якавенкі, Леаніда Маракова, Ніла Гілевіча, Міхася Чарняўскага, Аляксея Хадыкі, Ады Райчонак, Паўла Севярынца, Зінаіды Бандарэнка і шмат якіх іншых заслужаных людзей.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны