Мілінкевіч распавёў пра палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама пра стан, у якім апынулася грамадзянская супольнасць пасля выбараў 19 снежня. Андрэй Дынько падрабязна распавёў пра умовы існавання незалежных медыяў у Беларусі.
Рональд Пафала прадэманстраваў добрае веданне сітуацыі ў Беларусі. Ён запэўніў, што Нямеччына выкарыстае ўсе магчымасці для вызвалення палітычных вязняў і будзе праводзіць шчыльныя кансультацыі з расійскім бока дзеля гэтай мэты.
Нямеччына актыўна ўзаемадзейнічае у вырашэнні беларускага пытання з Польшчай, а таксама мае вялікія магчымасці для збліжэння пазіцый адносна Беларусі максімальнай колькасці еўрапейскіх краінаў.
Паводле Рональда Пафалы, у Бундэстагу ў сваю чаргу рыхтуецца рэзалюцыя па Беларусі, якая будзе адпавядаць чаканням беларускіх дэмакратычных сілаў.
Асобы акцэнт будзе рабіцца на двухузроўневым падыходзе у стасунках з нашай краінай: узмацніцца ціск на беларускія ўлады і пашырацца абмежаванні для беларускіх чыноўнікаў, таксама адначасова павялічыцца ступень адкрытасці для беларускага грамадства.