Навіны Навіны Руху

«Лаўрэаты прэміі адстойваюць тыя ж прынцыпы, за якія змагаўся Каліноўскі»

«Лаўрэаты прэміі адстойваюць тыя ж прынцыпы, за якія змагаўся Каліноўскі»

2386 Праглядаў Бычкі
Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч у сваім выступе 19 чэрвеня ў Бычках адзначыў, што прэмія «За Свабоду думкі» імя Васіля Быкава — гэта працяг прэміі Еўрапарламента «За Свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава.

«На дыпломах напісана, што ўзнагароджваюцца людзі за сваю выдатную працу грамадскую і культурніцкую на карысць Беларусі і Свабоды. Беларусь не будзе існаваць без свабоды і для нас свабоды няма, калі няма Беларусі. Мы хочам, каб наша краіна была незалежная і квітнела», — адзначыў лідар Руху «За Свабоду» на ўрачыстай цырымоніі перад абвяшчэннем імя лаўрэата прэміі.

Еўрапарламент прэміяй «За Свабоду думкі» імя вядомага расейскага барацьбіта за дэмакратыю і свабоду Андрэя Сахарава ўзнагароджваў беларусаў двойчы. На думку Аляксандра Мілінкевіча, вельмі важна, каб гэтая прэмія мела працяг тут на Беларусі, каб ёй узнагароджваліся канкрэтныя асобы, якіх вызначаюць папярэднія лаўрэаты. Для гэтага і заснавана што прэмія «За Свабоду думкі» імя Васіля Быкава.

Палітык адзначыў, што Беларусь заўсёды была вельмі багатая таленавітымі, мужнымі людзьмі, якія змагаліся за волю і незалежнасць. Лаўрэаты прэміі «За Свабоду думкі» імя Васіля Быкава адстойваюць тыя ж прынцыпы, за якія змагаўся Кастусь Каліноўскі. Людзі змагаліся за тое, каб жыць па-праўдзе, сумленна, так як вучыў нас і Васіль Быкаў.

Фотаздымкі з імпрэзы тут

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны