Навіны Навіны Руху

Жыхары Брэста і Белаазёрска распавялі палітыкам пра свае праблемы

Жыхары Брэста і Белаазёрска распавялі палітыкам пра свае праблемы

2322 праглядаў Брэст Белаазёрск
Ініцыятарам кампаніі «Народны рэферэндум» гараджане скардзіліся на сістэму аховы здароўя, а таксама на праблемы з перасячэннем мяжы і з устаноўкай спадарожнікавых антэн. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч 6 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Брэсце.

Як паведамляе TUT.BY, мерапрыемства адбылося пад заслону двухдзённага візіту ў Брэст ініцыятараў праекта "Народны рэферэндум". За гэты час намеснік старшыні грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Андрэй Дзмітрыеў, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і яго намеснік Юрась Губарэвіч правялі шэраг сустрэч з берасцейцамі і жыхарамі Белаазёрска.

Брэст стаў першым з 30 гарадоў Беларусі, у якія заедзе "Народны рэферэндум".

Як паведаміў падчас размовы з журналістамі Аляксей Янукевіч, мэта гэтых сустрэч – пагутарыць з людзьмі і высветліць, якія праблемы іх хвалююць, а па выніках сфармаваць спіс пытанняў, у падтрымку якіх пазней будуць збірацца подпісы.

"Мы выпрацавалі пэўныя крытэры да пытанняў. У першую чаргу яны павінны мець агульнанацыянальны характар і ўсе павінны быць накіраваны на сістэмныя змены", – растлумачыў палітык.

Юрась Губарэвіч дадаў, што сустрэчы з берасцейцамі і жыхарамі Белаазёрску былі плённымі:

"Напрыклад, у Брэсце падчас зносін з людзьмі на аўтарынку грамадзяне казалі нам пра тое, што іх хвалюе сістэма аховы здароўя, забарона на ўстаноўку спадарожнікавых антэн, праблемы з перасячэннем мяжы".

З Брэста "Народны рэферэндум" адправіцца ў Гродзенскую вобласць.

"У ліпені мы маем намер падвесці вынікі нашай працы за мінулы месяц. Пакуль запланавана наведаць 30 гарадоў. Калі застанецца час – наведаем больш населеных пунктаў. Адпачываць гэтым летам мы не спадзяемся", – паведаміў Андрэй Дзмітрыеў.

Жыллёвае пытанне

За дзень да прэс-канферэнцыі, 5 чэрвеня, жыхары дома № 10 па вуліцы Астроўскага, якіх гарвыканкам спрабуе праз суд выселіць з кватэраў, сустрэліся з Аляксандрам Мілінкевічам. Да лідару Руху "За Свабоду" яны спяшаліся пасля сустрэчы з губернатарам Брэсцкай вобласці Канстанцінам Сумарам. Палітыку яны распавялі пра сваю спробу атрымаць ад старшыні аблвыканкама падтрымку ў іх спрэчцы з гарадскімі ўладамі.

"Канстанцін Сумар паводзіў сябе вельмі прыстойна, але ніхто нас не пачуў, а прадстаўнікі гарвыканкама мэтанакіравана зводзілі размову ў сваю карысць. Цяпер у нас адзін выхад – суд", – распавяла жыхарка адной з кватэр дома па Астроўскага, 10 Валянціна Мальцава.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны