Навіны Навіны Беларусі

Ініцыятары «Народнага рэферэндума» пайшлі, як і абяцалі, у народ

Ініцыятары «Народнага рэферэндума» пайшлі, як і абяцалі, у народ

2034 праглядаў Брэст Белаазёрск
5 і 6 чэрвеня кіраўнікі Партыі БНФ, кампаніі «Гавары праўду» і Руху «За Свабоду» пачалі сустрэчы з насельніцтвам Беларусі на тэму правядзення «Народнага рэферэндума». Яны прайшлі ў Белаазёрску і Брэсце.

З жыхарамі Брэста размова адбылася на мясцовым аўтарынку.

«Людзі актыўна падыходзілі, нягледзячы на тое што нам замінала адміністрацыя рынка. Дырэктар рынка быў супраць здымак сустрэчы журналістамі і выклікаў міліцыю. Тым не менш людзі цікаўна падыходзілі, шмат хто пазнаваў Аляксандра Мілінкевіча», — распавёў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Таксама ўдзел у сустрэчы ўзялі Андрэй Дзмітрыеў і Аляксей Янукевіч.

Найбольш смелымі ды актыўнымі былі кабеты-прадавачкі.

Яны падымалі такія праблемныя пытанні, як недасканалае медычнае абслугоўванне, нізкая якасць рамонту дарог, замаруджванне з рэалізацыяй пагаднення пра малы памежны рух. Разам з тым гаворка вялася пра складанасці ў атрыманні незалежнай інфармацыі. «Многія казалі, што змест дзяржаўных тэлеканалаў не задавальняе, а на шляху незалежанй інфармацыі ставяцца перашкоды. Так, згадвалі свежы закон, які абцяжарвае ўсталяванне спадарожнікавых антэн, каб глядзець той самы „Белсат“. Адзначалася, што ў канфліктных сітуацыях цяжка дзейнічаць, бо мясцовая ўлада непадконтрольная, не абраная. Можна было б вырашаць праблему праз суд, але каб ён быў незалежны», — такімі думкамі, па словах Губарэвіча, дзяліліся людзі.

«Шмат якія праблемы не вырашыш лакальна, не змяняючы сістэму ва ўсёй краіне. Людзі гэта разумеюць, таму ў размовах мы чулі словы падтрымкі ідэі «Народнага рэферэндума», — робіць выснову Юрась Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны