Навіны Навіны Руху

«Народны рэферэндум» абмяркоўваюць на Брэстчыне

«Народны рэферэндум» абмяркоўваюць на Брэстчыне

2169 Праглядаў Белаазёрск
З горада Белаазёрска пачаліся сустрэчы на Берасцейшчыне лідараў трох беларускіх апазіцыйных структур — Аляксея Янукевіча, Аляксандра Мілінкевіча, Юрася Губарэвіча, Андрэя Дзмітрыева з грамадскімі актывістамі Бярозаўшчыны. Абмяркоўвалася пытанне аб правядзенні «Народнага рэферэндуму».

“На галасаванне мяркуем вынесці самыя важныя для беларусаў пытанні”, - кажа старшыня Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч:

- Можна доўга скардзіцца, што ў краіне няма палітыкі, адзін палітык, што нічога не атрымаецца, што заўсёды будзе кепска. Мы б хацелі не толькі дадаць аптымізму грамадству, нам хацелася б, каб грамадства самаарганізавалася і паспрабавала весці дыялог, бо ёсць мноства пытанняў, якія трэба вырашаць. Мы хацелі б, каб большасць грамадства ўмела сфармаваць пытанні, якія перш за ўсё трэба вырашаць у краіне.

Прысутныя на сустрэчы актывісты падтрымалі ідэю “Народнага рэферэндуму”, а таксама абмеркавалі важныя для людзей пытанні, якія патрэбна вынесці на рэферэндум.

Тры беларускія апазіцыйныя структуры маюць намер правесці “Народны рэферэндум”. На галасаванне мяркуюць вынесці самыя важныя для беларусаў пытанні. //Радыё "Рацыя"

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны