Навіны Навіны Беларусі

Развітанне з Юрасём Бушляковым

Развітанне з Юрасём Бушляковым

1773 праглядаў Мінск
Найлепшы сярод сучаснікаў знаўца беларускай мовы, выкладчык, журналіст, цудоўны чалавек Юрась Бушлякоў пакінуў гэты свет пасля цяжкай хваробы ўвечары 4 чэрвеня.

Яму днямі споўнілася 40 год.

Развітаннне з Юрасём адбудзецца ў Мінску сённня з 13 да 14 гадзіны ў рытуальнай залі № 1 па вуліцы Альшэўскага, 12.

Заўпакойная Боская Літургія будзе служыцца ў храме парафіяльнага душпастырскага цэнтру сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6) у пятніцу, 7 чэрвеня 2013 году ў 18:30.

Як паведамляе Радыё Свабода, пасля заканчэння менскай сярэдняй школы з залатым мэдалём Юрась паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў з чырвоным дыплёмам. У 2003 годзе ён абараніў дысэртацыю на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Выкладаў у БДУ, у Нацыянальным гуманітарным ліцэі ў Мінску, у Карлавым унівэрсытэце (Прага). Журналістыкай Юрась займаўся ад 1994 году, працаваў у незалежных СМІ, на Радыё Рацыя, апошнія дзесяць год — на Радыё Свабода.

Сябры Руху «За Свабоду» шчыра смуткуюць з нагоды смерці гэтага светлага, адданага беларускасці чалавека і выказваюць спачуванні яго сваякам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны