Навіны Навіны Беларусі

Пад Баранавічамі адзначылі 150 год Мілавідскай бітвы

Пад Баранавічамі адзначылі 150 год Мілавідскай бітвы

3274 праглядаў Баранавічы
Пасля ўскладання кветак да помнікаў пад Мілавідамі ў сядзібе Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы прайшла ўрачыстая імпрэза, прысвечаная 150-годдзю паспяховай бітвы паўстанцаў.

Перад прысутнымі выступілі кіраўнік Баранавіцкага ТБМ, сябра Рады Руху "За Свабоду" Віктар Сырыца, намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, вядомы ў Баранавічах краязнаўца, які шмат зрабіў для ўшанавання слынных землякоў, Міхась Бернат. Пра мастацкае ўвасабленне паўстання 1863 года і яго кіраўніка Кастуся Каліноўскага распавяла Анжаліка Камбалава. З цікавай прамовай, аздобленай вершамі выступіў кандыдат гістарычных і філалагічных навук Язэп Янушкевіч.

Удзельнікі імпрэзы змаглі прыняць удзел у віктарыне, прысвечанай паўстанню Касутся Каліноўскага, надпісаць паштоўку палітвязню, скарыстаўшыся "поштай касінераў", атрымаць прыгожыя паштоўкі і буклеты, а таксама адмысловы нумар газеты "Мужыцкая праўда", а таксама пачаставацца караваем і квасам, прыгатаванымі ў палявых умовах кашай і аладкамі. Не абышлося без традыцыйнага шведскага стала з бутэрбродамі.

Мастацкую частку імпрэзы склалі амаль паўнавартасныя канцэрты бардаў Змітра Бартосіка і Віктара Шалкевіча і рэканструкцыя двубояў Баранавіцкага рыцарскага клуба "Шляхецкая застава".

 

 

 

 

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны