Навіны Навіны Руху

Лідэр Руху «За Свабоду» сустракаецца з уплывовымі нямецкімі палітыкамі

Лідэр Руху «За Свабоду» сустракаецца з уплывовымі нямецкімі палітыкамі

2644 праглядаў Берлін
Падчас візіту ў Берлін Аляксандр Мілінкевіч абмяркуе сітуацыю ў Беларусі з Гансам Гертам Пётэрынгам і Рональдам Пафалам.

Візіт адбываецца на запрашэнне старшыні Фонда імя Конрада Адэнаўэра Ганса Герта Пётэрынга.

Сёння ранкам ўжо адбылася сустрэча з кіраўніком ведамства федэральнага канцлера Рональдам Пафалам. У межах візіту таксама адбудзецца гутарка з былым старшынём Еўрапарламента, кіраўніком Фонда імя Конрада Адэнаўэра Гансам Гертам Пётэрынгам.

Вядома, што тэмай размоваў з’яўляюцца апошнія палітычныя падзеі ў нашай краіне, рэакцыя Нямеччыны на сітуацыю, што склалася, выпрацоўка шляхоў падтрымкі грамадзянскай супольнасці, а таксама праява салідарнасці з рэпрэсаванымі.

У гэты ж дзень запланаваны сустрэчы лідэра Руху «За Свабоду» з экспертамі па сітуацыі ў Беларусі і журналістамі нямецкіх СМІ.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны