Навіны Навіны Руху

У Мінску дыскутуюць пра Барысаў

У Мінску дыскутуюць пра Барысаў

4049 Праглядаў Барысаў Мінск
Сёння, 22 траўня, у Мінску адбудзецца першая прэзентацыя-дыскусія ў серыі «Горад. Як гэта ўладкавана?: Барысаў: кашмары і надзеі беларускага Манчэстэра».

Пачатак мерапрыемства а 19-00, месца сустрэчы — крэатыўны кластар ME100 (Незалежнасці, 58, корп. 6, пам. 11), паведамляе barysau.by

Аўтары новага даследавання «Барысаў: горад і людзі сёння і заўтра» паспрабавалі комплексна падысці да праблемы сістэматызаванай ацэнкі і апісання якасці гарадской асяроддзя ў асобна ўзятым горадзе. Каму «жыць добра» у футбольнай і запалкавай сталіцы Беларусі? Чым скончыцца экспансія Еўраоптаў і Каронаў? І ці перажыве Барысаў чарговае адключэнне вады?

Абмяркоўвацца будуць актуальныя для любога горада Беларусі пытанні:

  • Вызначэнне сфер «стратэгічнай інтэрвенцыі» на мясцовым узроўні,
  • Планаванне развіцця тэрыторыі,
  • Камунікацыя і ўцягванне жыхароў у працэс кіравання горадам,
  • Спосабы ўплыву на працэс прыняцця рашэнняў.

Дыскусія будзе цікавая не толькі тым, каму важны лёс Барысава, але і ўсім, хто хацеў бы вывучыць інструменты даследавання горада і правесці аналагічнае даследаванне ў сваім горадзе, раёне і г.д.

Выступяць актывісты Руху «За Свбоду» заснавальнік сайта barysau.by Сяргей Салаш і эксперт у галіне рэгіянальнага развіцця Зміцер Бабіцкі.

Запрошаны эксперт — Паліна Вардаванян, начальнік аддзела населеных пунктаў і жылога асяроддзя БелНДІП горадабудаўніцтва.

А як гэта робяць «там»? Параўнаць даследаванне Барысава і рэальнага Манчэстэра дапаможа Міхаіл Сцяпура.

Мадэратары дыскусіі — Яна Голубева, Георгій Заборскі.

Кошт — 30 тыс., студэнты — 20 тыс.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны