Навіны Навіны Руху

«Барысаў — містычнае месца, над якім абавязкова павінны праліцца залаты дождж»

«Барысаў — містычнае месца, над якім абавязкова павінны праліцца залаты дождж»

4490 Праглядаў Барысаў
Учора на пляцоўцы крэатыўнага кластару ME100 адбылася прэзентацыя-дыскусія на тэму «Барысаў: кашмары і надзеі беларускага Манчэстэра».

На сустрэчы абмяркоўвалася новае даследаванне рэгіянальнай экспертнай групы на тэму якасці гарадскога асяроддзя горада "Барысаў: горад і людзі сёння і заўтра", паведамляе barysau.by.

Публікацыю прадставілі актывіст Руху "За Свабоду" Сяргей Салаш, адзін з гарадскіх грамадскіх лідараў, і эксперт па праблемах рэгіянальнага развіцця Зміцер Бабіцкі (усе – ГІ "За чысты Барысаў!"). Апаніравала, а фактычна дапоўніла і ацаніла са станоўчага боку прэзентацыю Паліна Вардаванян, начальнік аддзела населеных пунктаў і жылога асяроддзя БелНДІП горадабудаўніцтва, якая шмат працавала з Барысавам , у тым ліку і па пытаннях ацэнкі якасці гарадскога асяроддзя нашага горада.

Менавіта ёй належаць трапныя выслоўі аб тым, што "Барысаў – гэта кангламерацыя вёсак, слаба звязаных паміж сабой" і аб тым, што "Барысаў – гэта містычнае месца, над якім абавязкова павінны праліцца залаты дождж", з чым аўтары даследвання не маглі не пагадзіцца.

Беларускі архітэктар, выкладчык кафедры "Горадабудаўніцтва" БНТУ Міхаіл Сцяпура параўнаў даследаванне Барысава і рэальнага Манчэстэра, надаўшы сваёй прэзентацыі таксама правакацыйную назву – "Манчэстэр: яскравая рэчаіснасць англійскага Барысава", распавёўшы пра новыя праекты ў стварэнні прыязнага для чалавека гарадскога асяроддзя.

Больш чым трохгадзінная дыскусія па Барысаву зацягнулася да позняга вечара і была настолькі захапляльнай і змястоўнай, што некаторыя ўдзельнікі нават не паспелі пашкадаваць, што часу на вывучэнне вопыту англійскага Манчэстэра было ўжо зусім няшмат.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны