Навіны Навіны Руху

Стартаваў конкурс «Лепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага»

Стартаваў конкурс «Лепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага»

2550 Праглядаў Мінск
22 траўня аргкамітэт па адзначэнні Году Каліноўскага распачаў конкурс, прысвечаны паўстанню 1863-1864 гадоў і асобе нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.

Дата старту абрана невыпадкова: 22 траўня 1863 году, 150 год таму, адбылася пераможная для паўстанцаў Мілавідская бітва.

Конкурс «Лепшы знаўца паўстання Кастуся Каліноўскага» пройдзе ў два этапы — інтэрнэт-віктарына і «жывы» фінал.

Віктарына ўяўляе сабой тэст з 30 пытанняў. Да кожнага пытання прапануюцца чатыры варыянты адказаў, адзін з якіх правільны. Час на тэст абмежаваны — 15 хвілін. Заданні ўдзельнікам віктарыны падбіраюцца выпадковым чынам з некалькіх соцень пытанняў, якія склалі па тэме конкурса гісторыкі і даследчыкі паўстання Каліноўскага. За слушныя адказы будуць налічвацца балы адпаведна ўзроўню складанасці пытанняў — ад 1 да 3.

10 пераможцаў віктарыны выходзяць у фінал конкурса. Ён будзе ўяўляць сабой пісьмовы тэст і спаборніцтва ў фармаце «Брэйн-рынг». Пераможцы і інтэрнэт-віктарыны, і фіналу атрымаюць прызы.

Падрабязней пра прызы і склад журы — на сайце конкурсу 1863.pyx.by.

Інтэрнет-віктарына ладзіцца з 22 траўня па 16 чэрвеня. Афлайнавы фінал адбудзецца 29 чэрвеня ў Мінску.

«Конкурс дастаткова складаны. Таму раю ўдзельнікам перад праходжаннем тэсту трошкі пачытаць пра паўстанне, аднавіць веды, каб падвысіць свой вынік», — кажа Юрась Губарэвіч, выканаўчы сакратар аргкамітэту па адзначэнні Году Каліноўскага, першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

«Разлічваем, што перадусім удзел у конкурсе возьме моладзь, якая актыўная ў інтэрнэце і цікавіцца гісторыяй Беларусі», — адзначыў Губарэвіч.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны