Навіны Навіны Руху

Юрась Губарэвіч: Рэжым Лукашэнкі пойдзе на саступкі

Юрась Губарэвіч: Рэжым Лукашэнкі пойдзе на саступкі

1542 праглядаў Мінск
Ініцыятары «Народнага рэферэндуму» разлічваюць атрымаць падтрымку большасці беларускага грамадства.

Такім чынам першы намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч пракаментаваў сайту charter97.org пачатак новай кампаніі, пра якую было заяўлена ўчора на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"Мэтай гэтай кампаніі з'яўляецца вяртанне народу Беларусі права вырашаць свой лёс і ўплываць на шляхі развіцця сваёй краіны. Мы хочам заваяваць падтрымку той большасці беларусаў, якая адвярнулася ад дзеючага рэжыму, але яшчэ не ўспрымае апазіцыю, як сур'ёзны палітычны суб'ект, які можа скласці альтэрнатыву сённяшняй уладзе", – адзначыў палітык.

Ён лічыць, што асноўная праблема дадзенай сітуацыі заключаецца ў тым, што людзі мала ведаюць пра апазіцыю і знаходзяцца ў палоне дзяржаўнай прапаганды.

"З іншага боку, яны не заўсёды чуюць ад апазіцыі тыя пазітыўныя прапановы, якія тычацца менавіта іх жыцця і развіцця краіны. Праз кампанію "Народны рэферэндум" мы плануем наладзіць з пачатку шырокую дыскусію, каб высветліць шэраг пытанняў, якія павінны будуць быць вырашаныя, а пасля прапанаваць свае шляхі вырашэння. У наступным разлічваем атрымаць падтрымку пераважнай большасці беларускага грамадства ў дачыненні да гэтай ідэі", – падкрэсліў Юрый Губарэвіч.

Ён адзначыў, што ініцыятары кампаніі разумеюць, у якой сітуацыі знаходзяцца.

"Перш за ўсё, мы знаходзімся ў складаных умовах у плане інфармацыйнай працы з людзьмі і непасрэдна сустрэч. Мы ведаем, што з боку ўлады будуць перашкоды ў іх правядзенні. Калі ж казаць пра часовыя рамкі, то яны, перш за ўсё, абмежаваныя ўзроўнем падтрымкі, якую мы плануем атрымаць з боку грамадства. Калі мы будзем бачыць, што пра пытанне, вынесенае на рэферэндум, ведае амаль кожны дарослы беларус, калі мы будзем бачыць, што падтрымка гэтай ідэі выходзіць за рамкі апазіцыі, тады мы можам перайсці да чыста тэхнічных дэталяў – такіх як збор подпісаў і падача заявы на правядзенне самога рэферэндуму. Я лічу, што ўлада ў дадзенай сітуацыі будзе вымушаная пайсці на саступкі беларускаму грамадству і пагадзіцца на правядзенне дадзенага рэферэндуму. У адваротным выпадку ёй проста прыйдзецца сысці", – упэўнены палітык.

Сайт нагадвае, што ўчора Рух "За Свабоду", Партыя БНФ і грамадзянская кампанія "Гавары праўду" абвясцілі пра пачатак кампаніі "Народны рэферэндум". На прэс-канферэнцыі тры арганізацыі заявілі пра доўгатэрміновае стратэгічнае партнёрства. Па словах аднаго з удзельнікаў, Уладзіміра Някляева, супрацоўніцтва разлічана, па меншай меры, на тры бліжэйшыя выбарчыя кампаніі – мясцовыя, прэзідэнцкія і парламенцкія "выбары".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны