Навіны Навіны Руху

Губарэвіч: Ствараецца адчуванне разбалансаванасці сістэмы дзяржаўнай улады

Губарэвіч: Ствараецца адчуванне разбалансаванасці сістэмы дзяржаўнай улады

2950 Праглядаў Варшава
Сваякам затрыманых беларускіх апазіцыйных палітыкаў не даюць выехаць за мяжу на мерапрыемствы, прысвечаныя наступствам прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня.

Так, за гадзіну да адыходу цягніка на Варшаву ў КДБ выклікалі маці Паўла Севярынца Таццяну, дзе ўзялі і не вярнулі пашпарт, а ў кватэры жонкі Алеся Міхалевіча, каб яна не паспела на цягнік, учынілі ператрус. Пасля яго яна выправілася ў Польшчу машынай. Але тая была спынена ўначы 13 студзеня пад Баранавічамі. Мясцовыя КДБісты паведамілі, што Мілане Міхалевіч забаронены выезд за межы Беларусі да моманту прыняцця рашэння па справе яе мужа.

— - - - - - - - - - - -

Падзеі для Pyx.by пракаментаваў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, які вёз жонку Міхалевіча з дзецьмі да Польшчы:

«Апошнія дзеянні супрацоўнікаў КДБ у дачыненні да сваякоў арыштаваных палітыкаў, ствараюць адчуванне разбалансаванасці сістэмы дзяржаўнай улады Беларусі.

У той час, як знешнепалітычнае ведамства прыкладае ўсе намаганні, каб залагодзіць праблемы ў адносінах з Еропай, паўстаўшыя пасля падзеяў 19 снежня, сілавыя органы прадукуюць новыя і новыя негатыўныя факты.

Перашкоды сваякам затрыманых патрапіць на канферэнцыю па поствыбарнай сітуацыі ў Беларусі , што пройдзе ў польскім Сейме 13 студзеня, ніякім чынам не створаць праблемаў для агучвання аб’ектыўнай інфармацыі пра падзеі. Але яны ў чарговы раз прадэманструюць антыдэмакратычны і антызаконны характар дзеянняў кіруючага рэжыма».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны