Неахайны надпіс даволі вялікага памеру размешчаны на бетоннай агароджы і ўжо працяглы час "красуецца" блізу вуліцы Чыгуначная амаль у самым цэнтры Пінска. Нягледзячы на тое, што ў змесце напісанага можа быць угледжаная абраза на адрас праваахоўнікаў, яны яго не заўважаюць і ніякіх мераў не прымаюць, як, дарэчы, і службы ЖКГ, якія мусяць сачыць за чысцінёй вуліц.
Намеснік пракурора Людміла Супрун у размове з актывістам Руху Юрыем Бахцеравым падтрымала яго абурэнне такім выпадкам і абяцала прыняць неабходныя захады для выпраўлення сітуацыі.