Навіны Навіны Руху

Ян Мельнікаў атрымаў 10 сутак арышту

Ян Мельнікаў атрымаў 10 сутак арышту

2083 праглядаў Мінск
Актывіста Руху «За Свабоду» Яна Мельнікава затрымалі ўвечары 2 траўня супрацоўнікі міліцыі. У парку імя Горкага ён трымаў расцяжку з надпісам «Анархізм не злачынства, Ігар Трухановіч не злачынца». Суд прызнаў яго вінаватым у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.

Ноч Мельнікаў правёў у пастарунку Першамайскага РУУС. А 3-га траўня актывіста абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (ч.3 арт. 23.34, арт 23.4 КаАП Рэспублікі Беларусь).

Суд Цэнтральнага раёна Мінска пакараў яго арыштам на 10 сутак, суддзя Вікторыя Шабуня. Справа разглядалася без адваката, паведамляе ПЦ «Вясна».

За апошні час гэта трэцяе затрыманне актывіста. 25 сакавіка. Мельнікава затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг, з якім ён віншаваў мінчукоў з Днём Волі. Суддзя суду Савецкага раёна Мінска Аксана Рэлява звінаваціла яго ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіла да штрафу ў памеры 22 б. в. 26 красавіка актывіст Руху «За Свабоду» Ян Мельнікаў быў затрыманы пад час дазволенага ўладамі «Чарнобыльскага шляху» і дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна Мінска, аднак праз некаторы час адпушчаны.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны