Сёння адбудзецца суд, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
За апошні час гэта трэцяе затрыманне актывіста. 25 сакавіка Мельнікава затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг, з якім ён віншаваў мінчукоў з Днём Волі. Суддзя суду Савецкага раёна Мінска Аксана Рэлява звінаваціла яго ў парушэнні часткі 2 арт. 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванай акцыі) і прысудзіла да штрафу ў памеры 22 б.в.
26 красавіка ён быў затрыманы пад час дазволенага ўладамі «Чарнобыльскага шляху» і дастаўлены ў РУУС Савецкага раёна Мінска, аднак праз некаторы час адпушчаны.