Навіны Навіны Руху

Віцебскі Еўраклуб вучыў актывістаў наладжваць міжнародныя стасункі

Віцебскі Еўраклуб вучыў актывістаў наладжваць міжнародныя стасункі

2274 праглядаў Віцебск
Пра свой досвед супрацы з замежнікамі распавядала спецыяльна запрошаны ганаровы госць Валянціна Болбат.

Спадарыня Валянціна распавяла пра сваё цікавае і насычанае грамадскае жыццё, У 1985 годзе яна была абрана кіраўніком раённай арганізацыі Фонду міру.

"З гэтага года пачаліся кантакты з Галандыяй, а потым, каб дапамагчы дзецям, хворым на цукровы дыябет, стварылі аддзяленне гэтай арганізацыі ў раёне. Першая справа, якую зрабілі, гэта сабралі сродкі на набыццё глюкометраў", – узгадвае Спадарыня Валянціна.

Потым Валянціна Болбат займалася культурна-краязнаўчай дзейнасцю. Яна рэгулярна ладзіла сустрэчы з вядомымі паэтамі, пісьменнікамі, палітыкамі… У гасцях на імпрэзах былі Аляксандр Мілінкевіч, Уладзімір Ганчырык, Сямён Домаш, Пётра Краўчанка, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў

Госця распавяла пра тое, як займалася аздараўленнем дзяцей за мяжой, арганізацыяй каналаў гуманітарнай дапамогі, стажыроўкамі ў Польшчы, Германіі, Швецыі.

У другой частцы паседжання Еўраклуба зладзілі скайп-канферэнцыю з кіраўніком праекта Belarus Project, у якім замежнікі пішуць пра Беларусь разам з беларусамі. Суразмоўца распавёў сябрам Еўраклуба, як ствараюцца тэксты пра Беларусь для яго сайта і як можна стаць удзельнікам праекта.

Паводле vitnews.ucoz.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны