Навіны Навіны Руху

На вечарыне з Арловым і Лычом гаварылі пра гісторыю

На вечарыне з Арловым і Лычом гаварылі пра гісторыю

2323 праглядаў Мінск
На офісе Руху «За Свабоду» працягвае працаваць фотавыстава «Сейбіты Беларушчыны». 29 красавіка адбылася вечарына з удзелам герояў фотавыставы: з доктарам гістарычных навук прафесарам Леанідам Лычом і пісьменнікам Уладзімірам Арловым.

Леанід Лыч яшчэ нагадаў прысутным, што навуковая і творчая інтэлігенцыя — гэта соль нацыі і яна можа ўплываць на грамадства. Пачэсны госць узгадаў гады перабудовы, калі гісторыкі ўпершыню пачалі распрацоўваць тэмы беларускай гісторыі па за часовымі рамкамі СССР, пра натхненне, якое кіравала адраджэнцамі ў 90-тыя гады.

Уладзімір Арлоў пазнаёміў чытачоў са сваімі новымі выданнямі.Частку гутаркі пісьменнік прысвяціў удзельнікам паўстання Кастуся Каліноўскага, пра якіх напісаў у мастацкай форме ў сваёй кнізе «Імёны Свабоды».
Для пісьменніка важнымі з’яўляюцца гістарычныя персанажы, як рухавікі гістарычных працэсаў і пераменаў. Госці павіншавалі Арлова з выхадам у Браціславе яго кнігі «Краіна Беларусь» у перакладзе на ангельскую мову.

Спадар Арлоў выказаў спадзявання, што ўсе намаганні беларускіх асветнікаў, мысляроў, айцоў — заснавальнікаў БНР, пісьменнікаў і навукоўцаў, удзельнікаў некалькіх хваляў беларусізацыі будуць не марнымі, і ўрэшце прывядуць да светлага дня вольнай Беларусі, калі нічога не будзе пагражаць нацыянальнаму суверэнітэту краіны.

Аўтар — Эла Дзвінская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны