Навіны Навіны Беларусі

Затрыманні пасля «Чарнобыльскага шляху»

Затрыманні пасля «Чарнобыльскага шляху»

2559 Праглядаў Мінск
Увечары, 26 красавіка міліцыянты затрымалі і даставілі ў Савецкі РУУС актывіста Руху «За Свабоду» Яна Мельнікава, які ўдзельнічаў у шэсці.

Паводле відавочцаў, актывіст Руху "За Свабоду" Ян Мельнікаў падчас акцыі вёў сябе карэктна і не даваў ніякіх падстаў для затрымання. Ён быў на акцыі ў якасці шараговага ўдзельніка, не трымаў у руках сімволіку, каб не прыцягваць залішняй увагі прадстаўнікоў сілавых структур.

Верагодна, у міліцыянтаў Савецкага раёна да маладзёна склалася прадузятае стаўленне пасля таго, як ён 25 сакавіка правёў адзіночны пікет з бел-чырвона-белым сцягам на плошчы Якуба Коласа. Міліцыя такое "парушэнне грамадскага парадку" прамаргала. Аднак праз некалькі дзён суд усё ж пакараў актывіста штрафам.

Поздна ўвечары Яна Мельнікава вызвалілі.

Як паведамляе ПЦ "Вясна", 26 красавіка таксама затрымліваліся экаактывісты Ірына Сухій, Васіль Сінюхін, Канстанцін Кірыленка, Вольга Канавалава, журналісты Ірына Арахоўская і Аксана Рудовіч, актывісткі Алена Вітко, Іна Казлоўская. Цяпер яны на волі.

Актывісты Ігар Трухановіч, Аляксандр Тарнагурскі, Зміцер Чарняк, Вячаслаў Дашкевіч, журналісты Аляксандр Ярашэвіч і Генадзь Барбарыч знаходзяцца пад дасудовым
арыштам.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны