Навіны Беларусь і Свет

Беларускі самалёт незаконна заляцеў у Літву

Беларускі самалёт незаконна заляцеў у Літву

1590 Праглядаў Мінск
Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што 17 красавіка ў 13.05 беларускі вайсковы самалёт МіГ-29 парушыў яе паветраную прастору.

Амбасадзе Беларусі ў Вільні ўручана нота з просьбай даць вычарпальную інфармацыю аб дадзеным парушэнні мяжы і прыняць меры для прадухілення падобных інцыдэнтаў у будучыні.

Паведамляецца, што паветраная прастора Літвы беларускім самалётам было парушана ў раёне вёскі Пагарэнда Аранскага раёна. Усяго над літоўскай тэрыторыяй ён лётаў на працягу двух хвілін.

Паведамленне ў адказ на заяву МЗС Літвы Міністэрства абароны Беларусі:

"17 красавіка каля 13.00 радыётэхнічнымі сродкамі выяўлена парушэнне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы ў раёне г. Гродна.

Для спынення парушэння быў задзейнічаны самалёт МіГ-29 са складу дзяжурных сіл супрацьпаветранай абароны, які ажыццяўляў палёт ўздоўж дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.

У далейшым парушэнне паветранай прасторы было ідэнтыфікавана як міграцыя чароды птушак".

Атрымліваецца, што самалёт пагнаўся за птушкамі? Праводзіцца далейшая праверка, піша "Мы".

Нагадаем, у мінулым годзе беларускія ўлады наракалі на Вільню за "плюшавы дэсант": 4 ліпеня 2012 года са шведскага самалёта, які даляцеў да Мінска і вярнуўся тым жа шляхам у Літву, былі скінутыя плюшавыя мішкі з плакацікі ў абарону свабоды слова ў Беларусі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны