Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч і Шварцэнберг абмеркавалі беларуска-еўрапейскія стасункі

Мілінкевіч і Шварцэнберг абмеркавалі беларуска-еўрапейскія стасункі

2743 праглядаў Браціслава
Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з віцэ-прэм’ерам і міністрам замежных справаў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам на форуме Globsec, які праходзіць 18-20 красавіка ў Браціславе.

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны тэмы наладжвання дыялогу ЕС і Беларусі з абавязковай перадумовай — вызваленнем палітвязняў беларускімі уладамі. Палітыкі таксама абмеркавалі захады, якія можа зрабіць Чэхія, каб наблізіць беларускае грамадства да каштоўнасцяў Аб’яднанай Еўропы.

На канферэнцыі ў Аляксандра Мілінкевіча запланаваны шэраг сустрэчаў з палітыкамі і інтэрв’ю вядучым славацкім і еўрапейскім СМІ.

Globsec — вядучы міжнародны форум у галіне знешняй палітыкі і бяспекі, які штогод праводзіцца ў Браціславе. У ім удзельнічаюць сотні экспертаў і палітыкаў з краін Еўропы і амерыканскага кантынента.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны