Навіны Навіны Руху

Падарожжа да гадавіны чарнобыльскай аварыі

Падарожжа да гадавіны чарнобыльскай аварыі

2711 Праглядаў Мінск
Мінскі Еўраклуб разам з Добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры пры ўдзеле кампаніі «Будзьма беларусамі!» запрашаюць у вандроўку «Дняпроўска-Сожскае міжрэчча».

Паездка па пацярпелых у выніку чарнобыльскай катастрофы рэгіёнах адбудзецца ў суботу 27 красавіка. Яе вядоўцамі будуць сябра Рады Руху "За Свабоду", старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч і каардынатар Руху "За Свабоду" па Мінску Юрась Меляшкевіч. У аўтобусе будзе дэманстравацца кінастужка пра аварыю на ЧАЭС і яе наступствы з серыі "Science of superstorm" канала ВВС.

Маршрут:

  • Рагачоў – касцёл Св. Антонія Падуанскага пач. 20 ст, будынак рэальнага вучылішча пач. 20 ст., будынак казначэйства пач. 20 ст., гарадская забудова кан. 19 – пач. 20 ст., замчышча 13 ст.
  • Доўск – забудова мястэчка пач. 20 ст., царква Пакроўская пач. 20 ст.
  • Прапойск (Слаўгарад) – замкавая гара, пантонны мост, забудова горада, паштовая станцыя сяр. 19 ст., царква Раства Багародзіцы ўан. 18 ст.
  • Лясная – мемарыял у памяць бітвы пад Лясной (1708 г.) пач. 20 ст.
  • Быхаў – замак Сапегаў пач. 17 ст., сінагога пач. 17 ст., Троіцкая драўляная царква сяр. 19 ст., гарадская мураваная забудова кан. 19 – пач. 20 стст.
  • Грудзінаўка – палацава-паркавы комплекс Талстых пач. 19 ст.

Заяўкі на ўдзел можна падаваць праз meliashkevich@gmail.com альбо па тэлефоне +375291694811 (Юрась).

Напрыканцы мая рыхтуецца паездка "Сталіца Заходняга Палесся", у чэрвені аматараў падарожжаў чакаюць вандроўкі "Сцежкамі Паазер’я" і "Будслаў і ваколіцы".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны