Навіны Навіны Руху

Да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС у Віцебску заяўлены тры пікеты

Да ўгодкаў аварыі на ЧАЭС у Віцебску заяўлены тры пікеты

2014 Праглядаў Віцебск
Каардынатар абласной структуры Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў, кіраўнік абласной арганізацыі ПБНФ Леанід Аўтухоў і сябра КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў накіравалі асобныя заяўкі ў адміністрацыю Кастрычніцкага раёна Віцебска на правядзенне ў горадзе вулічнай акцыі 26 красавіка.

Паводле Яна Дзяржаўцава, які апошнім падаў заяўку ў раённую адміністрацыю, каб правесці пікет у парку Мазурына, мэтай акцыі будзе не толькі ўшанаванне памяці ахвяраў Чарнобылю: удзельнікі пікету таксама хочуць выказаць пратэст супраць будаўніцтва новай беларускай атамнай станцыі ў Астраўцы, паведамляе сайт ПЦ "Вясна".

Усе тры пікеты, прымеркаваныя да 27-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, віцебскія дэмакратычныя актывісты хочуць правесці ў месцах, вызначаных раённымі адміністрацыямі для масавых акцый. Такіх месцаў у Віцебску таксама тры. Але за апошнія некалькі гадоў актывістам не было дазволена правесці ніводнай акцыі, у тым ліку і да ўгодкаў трагедыі ў Чарнобылі. Хаця ў горадзе жыве нямала ліквідатараў наступстваў аварыі, а таксама тых, хто пасля трагічных падзей мусіў пераехаць на Віцебшчыну з небяспечных для жыцця раёнаў Беларусі.

Падставай для адмоваў арганізатарам звычайна бывала адсутнасць дамоваў са структурамі, якія мусяць забяспечаць абслугоўванне акцый – службамі ЖКГ, хуткай дапамогі і міліцыяй. Гэтыя структуры любым коштам пазбягалі магчымасцяў заключаць дамовы з актывістамі, за выключэннем камунальнікаў. А без дамоваў з медыкамі і супрацоўнікамі міліцыі раённае кіраўніцтва дазволаў не дае, тым самым пазбаўляючы жыхароў Віцебску права на вольнае выказванне сваіх думак і грамадзянскай пазіцыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны