Навіны Навіны Руху

Школа мадэрнізацыі адкрылася ў Віцебску і Полацку

Школа мадэрнізацыі адкрылася ў Віцебску і Полацку

3241 прагляд Віцебск Полацк
Навучанне арганізаванае намаганнямі актывістаў Руху «За Свабоду» на базе мясцовых Еўраклубаў. У Віцебску дзейнасць школы каардынуе Юры Нагорны, у Полацку — Уладзімір Кунцэвіч.

Першыя заняткі у Віцебску 30 сакавіка правеў палітолаг Юры Чавусаў. Да працы ў школе будуць запрашацца эксперты ў галіне мясцовага самакіравання, рыначнай эканомікі, правазнаўства, працы СМІ, грамадзянскай супольнасці, рэформаў ЖКГ, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны.

Грамадскія актывісты (пераважна — моладзь) будуць праходзіць навучанне два разы ў месяц па дысцыплінах «Дзяржаўны стан у дэмакратычнай краіне», «Грамадзянская супольнасць», «Мясцовае самакіраванне». Цягам году плануецца правесці 20 заняткаў па 4 гадзіны кожныя.

Слухачы школы таксама ўдасканаляць свае веды па ангельскай мове. Асобным радком будуць праходзіць заняткі па практычнаму выкарыстанню беларускай мовы

«Маладым давядзецца праводзіць мадэрнізацыю краіны. Яны павінны ведаць ужо зараз, як мусіць выглядаць дзяржава і грамадства ў дэмакратычнай Беларусі і якія трэба правесці рэформы ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферы, каб Беларусь заняла гістарычна прызначанае ёй месца ў сям’і Еўрапейскіх краін», — кажа ініцыятар стварэння школы, каардынатар Руху «За Свабоду» па Віцебшчыне Хрыстафор Жаляпаў.

Пешыя заняткі ў віцескім аддзяленні Школы мадэрнізацыі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны