Навіны Навіны Руху

Актывісту Руху «За Свабоду» далі 2 мільёна 200 тысяч штрафу

Актывісту Руху «За Свабоду» далі 2 мільёна 200 тысяч штрафу

1976 Праглядаў Мінск
Суд Савецкага раёна горада Мінска прызнаваў Яна Мельнікава вінаватым у «арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце».

Суддзя Аксана Рэлява ад пачатку слуханняў не задаволіла хадайніцтва Яна Мельнікава пра тое, каб працэс вёўся па-беларуску.

Адвакат падчас разгляду адміністрацыйнай справы, узбуджанай паводле артыкула 23.34 ч. 2 КоАП ("арганізацыя і ўдзел у несанкцыяваным пікеце"), адзначала, што абвінавачванне ў арганізацыі акцыі некарэктнае, паколькі ў ёй браў удзел па сваёй ініцыятыве адзін чалавек, уласна Ян Мельнікаў. Абаронца звяртала ўвагу суддзі на тое, што дакументы па справе Яна Мельнікава складзены з парушэннямі. Усе гэтыя довады не былі ўспрынятыя суддзёй.

Суд на падставе дакументаў, прадстаўленых міліцыянтамі Савецкага РУУС палічыў віну Яна Мельнікава цалкам даказанай і пакараў яго штрафам у 22 базавых велічыні.

Нагадаем, актывіст Руху "За Свабоду" 25 сакавіка, узняўшы на плошчы Якуба Коласа бел-чырвона-белы сцяг, раздаваў мінакам уласныя віншаванні з Днём Волі.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны